Беларуская Служба

ISW: расіяне прымушаюць украінскіх ваеннапалонных ваяваць на іх баку

28.10.2023 10:12
Гэта азначае парушэнне Жэнеўскай канвенцыі аб ваеннапалонных - паведамляе Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваім апошнім аналізе.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/RUSSIAN DEFENSE MINISTRY PRESS SERVICE/ Dostawca: PAP/EPA.

Расійскія ўлады, хутчэй за ўсё, прымусілі ўкраінскіх ваеннапалонных далучыцца да іх г.зв. добраахвотніцкіх фармаванняў, што азначае парушэнне Жэнеўскай канвенцыі аб ваеннапалонных, паведаміў Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваім апошнім аналізе.

Аналітычны цэнтр прывёў паведамленні расійскіх дзяржаўных СМІ, якія сведчаць, што з розных турмаў у шэрагі г.зв. добраахвотніцкага батальёна імя Багдана Хмяльніцкага былі «завербаваныя» каля 70 ваеннапалонных. Перад адпраўкай на фронт іх скіравалі на падрыхтоўку.

ISW нагадала, што прымус палонных да барацьбы будзе парушэннем Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі, якая прадугледжвае, што яны не могуць быць задзейнічаныя ў баявых дзеяннях або ўтрымлівацца ў месцах, дзе яны могуць быць падвергнуты агню з зоны баявых дзеянняў. Зняволеных таксама не можна змушаць займацца небяспечнай працай.

PAP